?

Log in

No account? Create an account
Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Дзень 13 красавіка
bartnicki
А сёмай раніцы тэлефонны званок ад мамы з прэтэнзіямі: чаму не віншуеш мяне, што нарадзіла цябе...  Сапраўды, наш дзень народзінаў - гэта свята перш за ўсё не нас, а нашых мамаў, якіх трэба віншаваць у гэты дзень і дзякаваць ім за дар нашага жыцця...
Парафіяне ўсё ж сёння віншавалі і маліліся за мяне. :-)  Дзякую.
 
 

Прыемныя віншаванні на Вестках...
http://www.westki.info/artykuly/9487/scyra-vіnsuiem-ks-siarhieia-surynovіca-z-dniom-narodzіnau

Толькі што атрымаў віншаванне са сваёй дыяцэзіі Маці Божай у Маскве ад Архібіскупа Паўла Пэццы.
спасылка на ліст... 

Цэтлікі:

  • 1
З Днём Народзiн, мае найлепшыя зычаньнi!:-)

И я Вас поздравляю! Всех Вам благ, крепкого здоровья на долгие годы, успехов во всех начинаниях , и исполнения всех желаний!

Дзякуй вялікі за памяць і добрыя словы. :-)

Віншую! Вы яшчэ зусім малады :)

Дзякую. Малады? :-) Гэты недахоп вельмі хутка выпраўляе час... :-)

З Днём народзінаў :)Дабраславі Вас Бог!


Божага блаславеньня!

Дзякуй за ўвагу і пажаданні.

Віншую! :) Жадаю, каб усе вашыя дні народзінаў вы і далей сьвяткавалі толькі ў Беларусі!

Добрае пажаданне, дзякую, я не супраць, але часам у Бога іншыя планы...

Галоўнае сьвята

(Ананімна)
Мае найлепшыя пажаданьні!!!

Маю пытаньне:
якое сьвята для хрысьціяніна мусіць быць найважнейшым: дзень народзінаў, хросту ці імяніны?
На маю думку хросту. Ці пагаджаецеся?

Re: Галоўнае сьвята

Дзякую за зычэнні. (прабачце, па-беларуску хіба зычым камусьці, а жадаем сабе... :-)).

Для хрысціяніна кожны дзень з'яўляецца найважнейшым, не важна ці святочны, ці звычайны - кожны дзень прыбліжае нас да сустрэчы з Богам і кожны дзень - шанец, які выкарыстаць неабходна як заданне і адказнасць.

Цяжка мне разважаць пра іерархію дня народзінаў, хросту і імянінаў. Хрост уключае чалавека ў супольнасць вернікаў, у Касцёл, але гэтай падзеі не адбылося б, калі б не было дня народзінаў. Імяніны наладжваюць сувязь чалавека з Касцёлам як тут на зямлі, так і на нябёсах праз апеку і клопат аб чалавеку нябесным святым заступнікам, але гэтага б не адбылося б калі б не дзень хросту чалавека…

Мне здаецца, што кожны дзень важны, калі ён спрыяе асвячэнню чалавека і прыбліжэнню да Бога.

  • 1