?

Log in

No account? Create an account
Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Катынь
bartnicki


11 красавіка 2010 г., у апошні дзень актавы Пасхі, падчас святых Імшаў нашай парафіі мы маліліся  ў інтэнцыі загінуўшых у авіякатастрофе пад Смаленскам, сярод якіх таксама Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка, каталіцкія і праваслаўны душпастыры, а таксама прадстаўнікі польскай эліты.  

Значную частку парафіі Божага Провіда складаюць палякі, але гэтыя падзеі  нечаканай і вялікай трагедыі не могуць не закрануць сэрца кожнага сумленнага чалавека, тым больш верніка паляка, беларуса, літоўца...

ВЕЧНЫ СУПАКОЙ ДАРУЙ ІМ, ПАНЕ.


  • 1

Значная частка???

(Ананімна)
Дзьве бабулькі якія мо й маюць польскія карані - значная частка?

Re: Значная частка???

тых, якія ведаюць польскую мову і яе ўжываюць каля 15, ёсць сярэдняга узросту 2 жанчыны - настаўніцы польскай мовы, а парафія 2000. Справа ў тым, што людзі адносяць сябе да палякаў, хоць размаўляюць на беларускай мове і польскай мовы амаль не разумеюць. Гэта не галоўнае - галоўнае быць разам у бядзе праз шчырае спачуванне і малітву.

грустно это всё....

  • 1