Папярэдні запіс Share Наступны запіс
кс. Уладзіслаў Чарняўскі
bartnicki
 

Ягоны зямны шлях пачаўся ў ваколіцах старажытных Гальшанаў. Гімназія пры Друйскім кляштары айцоў марыянаў, што знаходзілася пад уплывам беларускіх ксяндзоў, дала душы моцны нацыянальны гарт. Сваю першую імшу малады сьвятар Уладзіслаў, як і некалі ягоны брат па духу Адам Станкевіч, адправіў па-беларуску ў касьцёле гістарычнага Крэва. Ад сярэдзіны пяцідзясятых амаль паўстагодзьдзя айцец Уладзіслаў служыў у касьцёле Сьвятой Марыі ў мястэчку Вішнева пад Валожынам. Гэтае старажытнае мястэчка цікавае ня толькі касьцёлам-помнікам раньняга барока. Зь Вішневам было зьвязанае жыцьцё асьветніка часоў Рэфармацыi Сымона Буднага, у гэтых мясьцінах жылі і былі пахаваныя паэты Канстанцыя Буйла і Пятро Бітэль. Аднак у сямідзясятыя — васьмідзясятыя гады ў Вішнева прыяжджалі найперш да айца Ўладзіслава, на той час адзінага ў Беларусі каталіцкага сьвятара, які служыў па-беларуску. У яго бывалі Ўладзімер Караткевіч, Зянон Пазьняк, гiсторык i лiтаратуразнаўца Анатоль Сідарэвіч... Да яго ехала па духоўную падтрымку адраджэнская моладзь. Я ведаю дзясяткі людзей, якія прынялі ў айца Ўладзіслава хрост. Сярод іх — вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі. У 1960-х рымскі папа Павал VI прапанаваў ксяндзу Чарняўскаму заняць пасаду адміністратара для ўсіх ка- талікоў Беларусі. Савецкія ўлады не далі на гэта дазволу, як пазьней адхілілі і просьбу Ватыкану аб прызначэньні айца Ўладзіслава біскупам.
Улады некалькі разоў не дазвалялі яму паехаць у Рым, але былі ня ў стане пахіснуць велізарны маральны аўтарытэт сьвятара. Ён адышоў у Вечнасьць, ня толькі пасьпеўшы ўбачыць зьдзяйсьненьне сваёй мары пра беларускую мову ў каталіцкіх сьвятынях, але і дачакаўшыся выданьня свайго перакладу Новага Запавету. (спасылка...)


 Перад Вербніцай ехаў з Гарадзеншчыны ў Слабодку. Маршрут пралёг не звычайным шляхам праз Ашмяны і Паставы, а праз Юрацішкі і Валожын... Паміж астатнімі мястэчкамі знаходзіцца вёска Вішнева. Наведваўся ў даўнія часы ў гэтыя мясціны да айца Уладзіслава. Яшчэ школьнікам у старэйшых класах, потым як клерык. У архіве Піцерскай семінарыі да гэтага часу захоўваецца ліст ад кс. Чарняўскага - мая характарыстыка і просьба аб прыняцці ў духоўную семінарыю...  Пісаў іх Вішнеўскі пробашч на лісціку з шсытка ў клетачку, дзе ўнізе красуецца пячаць мясцовае парафіі. Памятую гэты момант. 
Жыў ксёндз вельмі сціпла. У яго хаце звычайнай вясковай, большасць месца займалі кнігі, аркушы друкаваных на машынцы перакладаў. Гэта было і галоўнай тэмай размоў з ім. Яшчэ памятаю яечню, на вясковым масле. Гатаваў ён сам - частаваў госця.
15 год прайшло. Касцёл у жудасным стане. За касцёлам да рэчкі засаджаныя дрэўцы будучага парку - так разумею, з ініцыятывы новага пробашча. За касцёлам магіла. Надпіс на беларускай мове - адзіны напамін, што тут служыў, а зараз спачывае кс. Уладзіслаў Чарняўскі. На магіле знічы. Пад адным прыціснута катэхізмоўка (пераклаў на беларускую мову а. Чарняўскі Уладзіслаў Іванавіч). Прабачце, не стрымаўся, забраў з магілы. Перакладам айца Уладзіслава не месца на яго магіле... Сумна неек. Вішнева забылася нібы, што тут жыў і працаваў светач, якога чамусці забываем, нібы не ведаем, што з ім і з яго спадчынай зрабіць... Але адназначна - не пакласці на магілу пад зніч.

  • 1
і мяне хрысціў ксёндз Чарняўскі, леіам 1988 года. "Касцёл у жудасным стане", -- што здарылася?

Маю на ўвазе тое, што патрабуе пільнага рэмонту.

Ці можна скарыстацца фотаздымкамі?

тут мой допіс пра а. Чарняўскага: http://wwgnika.livejournal.com/21519.html
заходзьце, калі ласка :)

  • 1
?

Log in

No account? Create an account