Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Багаж
bartnicki
(Самуіл Маршак)
149919_original
Дама здавала ў багаж
Канапу,
Футляр,
Сакваяж,
Карціну,
Куфэрак,
Кардонку,
Малую ў дадатак балонку.

Выдалі даме на станцыі
Чатыры з пячаткай квітанцыі
Аб тым, што ўпісалі ў багаж:
Канапу,
Футляр,
Сакваяж,
Карціну,
Куфэрак,
Кардонку,
Малую ў дадатак балонку.

Рэчы вязуць на перон,
Кладуць у адкрыты вагон
Гатова! На месцы багаж:
Канапа,
Футляр,
Сакваяж,
Карціна,
Куфэрак,
Кардонка,
Малая ў дадатак балонка.

Як толькі забразгаў званок,
Шчанюк той з вагона ўцёк.

Зірнулі на станцыіі Дно,
Згубілася месца адно.
Спалохана лічаць багаж:
Канапа,
Футляр,
Сакваяж,
Карціна,
Куфэрак,
Кардонка,
Спадарства! А дзе ж тут балонка?

Тут бачаць: ля колаў красун -
Вялізны кудлаты брахун.
Злавілі яго і ў багаж,
Туды, дзе ляжаў сакваяж,
Карціна,
Куфэрак,
Кардонка,
Дзе перш вандравала балонка.

Жытомір - апошні прыпынак,
Між важкіх пакункаў і скрынак
Вязуць на калясцы багаж:
Канапу,
Футляр,
Сакваяж,
Карціну,
Куфэрак,
Кардонку,
І цягнуць сабаку ўздагонку.

Сабака тут як забурчыць,
А дама тут як завішчыць:
Бандыты! Укралі! Ратунку!
Сабака не тога гатунку!

Шпурнула яна сакваяж,
Нагой адпіхнула багаж:
Карціну,
Куфэрак,
Кардонку,
-Аддайце, бандыты, балонку

Прабачце, маманя! На станцыі,
Чытайце ў багажнай квітанцыі,
Ад вас быў прыняты багаж:
Канапа,
Футляр,
Сакваяж,
Карціна,
Куфэрак,
Кардонка,
Малая ў дадатак балонка..

Аднак на прасторах дарог
Сабака ўжо вырасці змог.

(пераклад Сяргей Сурыновіч)
Цэтлікі:

?

Log in