Папярэдні запіс Share Наступны запіс
ПАШТОЎКІ З КЛЯШТАРНАЙ БІБЛІЯТЭКІ
bartnicki
Госці кляштару ў Друі, якія прыбылі 25 жніўня гэтага году з валанцёрскаю мэтаю “разгрэбсці” нарэшце кляштарную бібліятэку, і ўжо трэці дзень старанна праціраючы кожную кнігу, ўглядаючыся ў яе назву, друк, год выдання і, вядома ж змест – падобна сталі сапраўднымі “кляштарнікамі”, якіх зачынілі ў трохсотгадовым манастыры не зарокі, а літаратура. Я неек спачатку адчуваў дыскамфорт як гаспадар - людзі ад самага ранку да позняй начы занырнулі ў кляштарную бібліятэку, для Аляксандра Палынскага, Ціны Палынскай і нават Марго навакольны свет перастаў зусім існаваць, час спыніўся, нібы рыбу ўкінулі з берага ў водную стыхію, а тая ажыла, апрытомнела і пайшла сваёй хадой, успамінаючы пра сушу як аб нечым некамфортным, штучным і зусім не адпавядаючым яе прыроднаму ладу жыцця і існавання. Ды ці ўспаміная тая рыба пра штодзённасць? Мае госці не тое, што корпаюцца цэлым днём у кляштарных кнігах, але, як даведаўся, і праз ноч начытваюцца, смакуюць стосы друкаванак, учытваюцца ў рукапісы папярэнікаў ксяндзоў і, нарэшце:
-Ксёндз Сяргей, паглядзіце на паштоўкі, якія мы адкапалі!


znani_abrantowicz2На найстарэйшай стаіць дата – 30/XI 1913, якую атрымаў у Бельгіі ад сваёй пляменніцы Тэці айцец Абрантовіч.
Фабіян Абрантовіч (псеўданім у друку Фабіч (Fabič); 14 верасня 1884, засценак Вераскоўшчына, Навагрудскі павет — 2 студзеня 1946, Масква), каталіцкі манах-марыянін і святар усходняга абраду, прэлат Мінскай і Пінскай капітул, архімандрыт, місіянер, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, педагог. Доктар філасофіі (Каталіцкі універсітэт у Лёвене), магістр тэалогіі. Паходзіў з мяшчанскай сям'і Яна і Юліі (дзявоч. Кашыц), жыхароў Навагрудка.
Жыў у Пецярбургу (да 1912 і з 1914), Лёвене (1912—1914), Мінску (з 1918), Польшчы (да 1929 і з лета 1939), Маньчжурыі (1929—1938). У канцы верасня 1939 быў арыштаваны савецкімі органамі бяспекі і больш за 5 гадоў правёў у зняволенні. Памёр ад катаванняў у Бутырскай турме. Месца пахавання невядомае.
Скончыў Навагрудскае гарадское вучылішча, потым Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу; пасля яе заканчэння паступіў у Мітрапалітальную духоўную каталіцкую акадэмію (1906). Працягваў вучобу ў Каталіцкім універсітэце ў г. Лёвен (1912—1914), дзе абараніў доктарскую дысертацыю па філасофіі.
Пасвячоны ў святары (9.11.1908). Быў камандзіраваны Адміністратарам Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Э. Ропам у Мінск[2] (30.4.1918).
З 1926 г. — у ордэне айцоў марыянаў у Друі. Узначальваў каталiцкую мiсiю ўсходняга абраду ў Маньчжурыi i Кiтаi (1929—1938). Удзельнічаў у пасяджэннях Генеральнай капітулы марыянаў у Рыме.
З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам звязаны з часоў вучобы ў Пецярбургу; уваходзіў у культурна-асветны гурток беларусаў-клерыкаў. Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў 1-га з'езда беларускіх каталіцкіх святароў (Мінск, 24—25.5.1917), дзе выступiў з рэфератам «Справа прасьветная». Сябра саюза ксяндзоў-беларусаў. Разам з Л. Хвецькам заснаваў Хрысціянскую дэмакратычную злучнасць, быў адным з яе кіраўнікоў у Мінску. Шырока выступаў у беларускіх перыядычных рэлігійных выданнях («Крыніца», 1917—1920, Петраград—Мінск—Вільня; «Хрысціянская думка», 1928—1929, Вільня).
Сябра Рады Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску (з верасня 1919). Уваходзіў у склад дэлегацыі беларускіх дзеячаў, якую 19.9.1919 прыняў у Мінску Ю. Пілсудскі. Планавалася, што ў Міністэрстве замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі атрымае пасаду кіраўніка Місіі ў Рыме.
Выкладаў Закон Божы ў пецярбургскіх навучальных установах (Імператарскае вучылішча правазнаўства, Імператарскае камерцыйнае вучылішча, Кадэцкі корпус імператара Аляксандра II, Марыінскі і Паўлаўскі інстытуты). Законавучыцель прыватнай мужчынскай гімназіі пры рымска-каталіцкім касцёле св. Кацярыны ў Пецярбургу (з 9.12.1910). Прафесар духоўнай каталіцкай семінарыі ў Петраградзе (1.9.1914), дзе выкладаў фiласофiю, сацыялогiю i спевы. Адначасова выконваў абавязкі законавучыцеля ў Петраградскай Канстанцінаўскай жаночай гімназіі пры Імператарскім жаночым інстытуце. Пазней выкладаў Закон Божы ў 12-й Петраградскай гімназіі.
Абраны рэктарам Мінскай духоўнай каталіцкай семінарыі, пасля яе эвакуацыі ў Навагрудак і пазней у Пінск — яе выкладчык
[1].

Безымянный2

“30/XI 1913
Kochany Wujku
Dziękuję serdecznie za wujka miłą kartkę.
Czy wujek jeszcze jest w tym samym instytucie? Mi zęby nie bolą ale ząb który mi dokuczał nie jest wyrwany. Helcia do mnie pisała w zeszłym miesiącu ale mi pisała też Przełożona mi poobiecała na księżnej[2] zamiar jak nas wykształcić na nauczycieli w polskich domach a nie w szkołach rosyjskich. Jak wujka zdrowie? Całuję i uciskam po niezliczne razy wujka rączki. Tecia”[3]
З вышэй пададзенай біяграфіі айца Фабіяна вынікае, што паштоўку ён атрымаў, калі ён навучаўся на другім годзе ў Каталіцкім унівэрсытэце Лёвена (Бельгія, 1912—1914), дзе абараніў доктарскую дысэртацыю з філасофіі (тэма — «Філасофскія погляды Мікалая Лоскага»).
Наступныя дзве паштоўкі, дасланныя з Рыму (Via Pietro Cavallini 38) , датаваныя 17. XI. 1013 і 14.VI. 1914 гадамі, айцец Абрантовіч атрымаў у Лёвене ад Казіміра Найловіча, які ў гэты час навучаліся ў Рыме.

najloviczНайловіч Казімір (1904-1986), каталіцкі святар усходняга абраду, доктар тэалогіі, манах-марыянін, місіянер, рэлігійны і культурны дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст., публіцыст.
Нарадзіўся ў Пецярбургу. Паходзіў з сям'і беларусаў-католікаў. Вучыўся ў Друйскай гімназіі пры кляштары айцоў марыянаў. З часоў вучобы ў Друі звязаны з беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам. У 2-й палове 1920-х гадоў уступіў у ордэн айцоў марыянаў. Вывучаў тэалогію і філасофію ў Ватыкане, дзе абараніў доктарскую дысертацыю. Пасвячоны ў святары 25.03.1934 у Рыме. Супрацоўнічаў з беларускім каталіцкім перыядычным друкам («Chryścijanskaja Dumka» і інш.). Аўтар цыкла публікацый «Listy z Rymu». Удзельнік 31-га Міжнароднага Еўхарыстычнага Кангрэса ў г. Дублін (Ірландыя). З 2-й паловы 1930-гадоў займаўся місіянерскаю дзейнасцю ў Маньчжурыі. Аўтар рэлігійна-папулярных брашур «Światy Rym» (Вільня, 1931), «31-szy Miżnarodny Eucharystyczny Kanhres» (Вільня, 1933). Памёр 28.03.1986 у Чалябінску
[4].

Безымянный5

Найловіч (на польскай мове) піша пра вучобу і экзамены, апісвае сітуацыю з  Харбіна, дзе ўлады каталікоў звальняюць з урадавых пасадаў, прымушаюць прыняць праваслаўе.

Безымянный4

Фабіян Абрантовіч лічыўся адным з найбольш выдатных беларускіх каталіцкіх сьвятароў свайго часу. Ён атрымаў адукацыю ў Пецярбурскай Каталіцкай Акадэміі і Лювэнскім Каталіцкім Унівэрсытэце ў Бэльгіі. Быў выкладчыкам Магілеўскай духоўнай сэмінарыі ў Пецярбурзе, а пасьля рэктарам Менскай духоўнай сэмінарыі пад час ейнага нядоўгага існаваньня ў 1918–1920 гадох – пасад біскупа Менскага займаў тады Зыгмунт Лазінскі. Калі бальшавікі занялі Менск і зрабілі яго сталіцай Беларускай Савецкай Рэспублікі, Абрантовіч выехаў у Заходнюю Беларусь, дзе дапамагаў біскупу Лазінскаму будаваць духоўную сэмінарыю для ягонай новай Пінскай дыяцэзіі. Напэўна, а. Фабіян спадзяваўся стаць ейным рэктарам, аднак перашкодзіла ягоная беларуская нацыянальнасьць. У Пінску ён атрымаў прапанову ехаць у Харбін працаваць сярод расейцаў. На той час Абрантовіч ужо расчараваўся ў магчымасьці якой-колечы працы для беларусаў пад польскім панаваньнем. З другога боку, ён ня меў ахвоты пакідаць Беларусь і тым болей мяняць свой рымскі (лацінскі) абрад, у якім нарадзіўся, на ўсходні. Можа, гэта і паўплывала на ягонае канчатковае рашэньне ўступіць у Друйскі кляштар. Але ён недаацаніў Бучыса... У жніўні 1927 году Абрантовіч скончыў навіцыят у Друі, а ўжо ў сьнежні яго выклікалі ў Папскую нунцыятуру ў Варшаве і там другім разам прапанавалі ехаць у Харбін. І ён здаўся. У жніўні 1928 году Абрантовіч сеў у Марсэлі на карабель, які плыў у далёкі Кітай
[5]...
22 кастрычніка 1939 арыштаваны савецкімі ўладамі пры пераходзе савецкай мяжы ля гораду Рава-Руская (Украіна) і зняволены ў турму ў Львове. Быў звінавачаны ў шпіянажы на карысьць Ватыкану. Быў прывезены ў Маскву. 23 верасьня 1942 быў прызнаны вінаватым у змаганьні з рэвалюцыйным рухам і нелегальным пераходзе мяжы й быў асуджаны да 10 гадоў лягероў. Закатаваны ў Бутырскай турме ў Маскве. Месца пахаваньня невядомае. У 2003 годзе распачыты беатыфікацыйны працэс Слугі Божага архімандрыта Фабіяна Абрантовіча.







[1] Пар. Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. — Мінск-Мюнхен, 1999.
[2] Магчыма, гаворка ідзе пра Княгіню Радзівіліху
[3] “30/XI 1913
Каханы Дзядзечка
Шчыра дзякую за дзядзеву мілую паштоўку. Ці дзядзька яшчэ ў тым самым інстытуце? Мне зубы не баляць, але той зуб, які дакучаў, не вырваны. Гэльця мне пісала ў мінулым месяцы, але мне пісала таксама Настаяцельніца, мне паабяцала на замер княгіні як нас выкшталціць на настаўніц у польскіх дамах, а не ў расейскіх школах. Як у дзядзькі здароўе? Цалую і сціскаю незлічоныя разы дзядзькавы ручкі. Тэця”
[4] Пар. Chryścijanskaja Dumka (Вільня). 1929-1931; 1934. № 4; 1935. № 8; 1936. № 8, 9.
[5] Пар. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус
Цэтлікі:

?

Log in