Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Беларускі Тадж-Махал
bartnicki
945712_644087895608824_1684464860_n
Вёска Ідолта знаходзіцца ў Мёрскім раёне. Каля яе вёска Мілашова. Паміж сабой вёскі Ідолта і Мілашова звязаныя драўляным мастком, які перакінуўся з берага на бераг у самым вузкім месцы возера, на “перашыйку”. Там, на Ідолцкім беразе, на паўвостраве, атуленым колам стогадовых ліп, стаіць капліца, фамільная ўсыпальніца паноў Мілашаў. Пабудаваная яна ў 1862 годзе Яўгенам Мілашам у знак самоты па заўчасна памерлай каханай жонцы. У савецкія часы перажыла капліца пару прыніжэння і гвалту, калі ў яе бялюткіх сценах захоўвалі ўгнаенні, а чарапамі з разрабаваных трунаў мясцовыя блазны гулялі ў футбол.

Захаваліся ўспаміны пра Яўгена Мілаша, напісаныя шляхціцам Зыгмунтам Гузам, уладальнікам двара Канстанцыянава ля Друі: “Быў гэта чалавек сціплы, працавіты. Пакінуў пасля сябе найлепшыя ўспаміны сярод мясцовага люду. Сялян сваіх шанаваў, ніколі з імі спрэчак не меў. Дзякуючы яго гаспадарлівасці сяляне Мілашоўскай воласці былі багацейшыя за іншых. Унукі тых сялян скончылі не толькі сярэднюю школу, але і вучыліся ў вышэйшых. Між іх былі святары, дактары, вайскоўцы. Многія з іх загінулі падчас сусветных войнаў, на Салаўках або ў Катыні падчас сталінскіх рэпрэсій.”




IMG_4598

?

Log in